Размова пра беларускую лаянку і кляцьбоны

Размова з Уладзіславам Гарбацкім на people.onliner.by ад 17 сакавіка 2019 года.

Калі вы думаеце, што акрамя рускага мату беларусы не ўмелі ніяк лаяцца, то вы неверагодна памыляецеся. Рускі мат ва ўжытак прыйшоў адносна нядаўна і лічыўся далёка не такім крыўдным, як стагоддзямі адточаныя абразы, што і зараз дзе-нідзе можна пачуць у запале беларускай сваркі. «Беларусы лаюцца так, што ў некаторых рускіх вушы могуць у трубачку скруціцца», — лічыць сацыялінгвіст Уладзіслаў Гарбацкі.

Хто гэта?

Уладзіслаў Гарбацкі — палітолаг, сацыялінгвіст, выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Вось ужо сем гадоў даследуе беларускую лаянку. Аўтар шматлікіх семінараў «Брэшамся па-беларуску».

«Там, дзе дзеянні немажлівыя, людзі пачынаюць развіваць усялякую абразлівую лексіку»

— Лічыцца, што беларуская мова пазбаўлена зніжанай лексікі, ці так гэта? Ці бываюць мовы стэрыльныя, без лаянкі?

— Няма стэрыльных моў. Усе мовы развітыя і маюць усе пласты, неабходныя для камунікацыі. Больш за тое, глабальнае даследаванне, якое праводзілі французскія сацыялінгвісты, паказвае: ва ўсіх мовах самы развіты менавіта пласт зніжанай і нецэнзурнай лексікі. Беларуская мова не выключэнне з гэтай сітуацыі.

Апошнія сем гадоў я актыўна займаюся гэтай тэмай: езджу ў экспедыцыі, займаюся рэканструкцыяй мовы, то бок шукаю гэтую лаянкавую і абразлівую мову.

І магу сказаць, што беларусы вельмі актыўна і смачна брэшуцца. У нас таксама добра развіты гэты моўны пласт.

Свежы прыклад. Зусім нядаўна я вярнуўся з экспедыцыі па Аршаншчыне. І там брэшуцца, яшчэ як! Я вярнуўся адтуль з багатым матэрыялам. Напрыклад, быў я ў адной з аршанскіх вёсак. А там у двары адной бабулі вецер зваліў ейную яблыньку, яна ўскрыквае і кажа: «Капэрус маёй яблыньцы!» Гэта значыцца, усё, гамон дрэву. Толькі не проста гамон, а вельмі моцна і вульгарна — «капэрус». Альбо вось наступны здабытак-кур’ёз — «калток». Абражаюць так на Віцебшчыне і Магілёўшчыне. Калтком называюць пераважна мужчын, якія апусціліся, якія не дбаюць пра сваю гігіену, кажуць: «Вось пайшоў гэты калток» ці «Змітрок-калток». Гэта лічыцца моцнай абразай. Калток азначае гаўно, толькі ў абразе гэта слова становіцца яшчэ вульгарней і мацней.

Прычым лаянка існуе не толькі ў гаворках, але і ў літаратурнай мове. Калі прааналізаваць нашу расстраляную літаратуру: творы Гарэцкага, Зарэцкага, Чорнага, ды нават Барадуліна і Быкава. Яны апісвалі не толькі пачуцці, прыроду, вайну і філасофскія рэчы, але і вельмі смачна брахаліся. Прыгадваюцца «мачыляпа» ў Купалы, «матчын скідзень», «пасьвісьцёл» у Кузьмы Чорнага, «сцягач», «квіч сьвінячы» ці «падрабязьзе» ў Барадуліна, альбо «пацяробак» (альбо прытырак), «працмыга» ў Сёмухі.

Таму тое, што беларуская мова быццам бы не мае абразлівай лексікі, — гэта стэрэатып. На жаль, гэты стэрэатып распаўсюджваецца з-за таго, што проста скарачаецца ўжытак мовы.

— Для чаго мове ганебныя і нецэнзурныя словы ў глабальным плане?

— Людзям была патрэбна нейкая псіхалагічная разрадка, таму яны прыдумалі спецыяльныя словы для гэтага. Асабліва калі дзеянні не дапамагаюць, ты нічога не можаш зрабіць, скажаш — і табе становіцца крыху лягчэй. Там, дзе дзеянні немажлівыя, людзі пачынаюць развіваць усялякую абразлівую лексіку.

Вядома, тут трэба ўлічваць шматлікія эканамічныя ды палітычныя чыннікі, сацыяльна-культурнае асяроддзе і г. д. Але мы фіксуем, што ўсе людзі калі-нікалі звяртаюцца да зняважлівай мовы, альбо, як казаў Гарэцкі, да «брыдкай лаяніны». Нават вельмі адукаваныя асобы. Напрыклад, тая ж шляхта ў XVIII—XIX стагоддзях часта брахалася: у фальклорных запісах і, напрыклад, вядомым слоўніку Язэпа Ціхінскага фіксуецца шматлікая абразлівая лексіка.

Што тычыцца працэсу ўтварэння лаянкі і абразаў, то ёсць культуры, мовы, дзе такая лексіка, асабліва абсцэнізмы, прыйшла з рэлігійнай сферы, як ні дзіўна. Напрыклад, французская мова Квебеку ці карсіканская мова. Там усе абразлівыя словы паўсталі ў піку царкве. Ёсць мовы, у якіх уся абразлівая лексіка паходзіць пераважна з сексуальнай ці плоцевай сферы. Гэта тая ж польская, англійская мовы. Існуе трэці тып моў, у якіх лаянка змешаная (французская мова). Тут можна пачуць як рэлігійныя абразы, так і абразы, звязаныя з сексуальнасцю і плоцевасцю.

Беларуская абразлівая лексіка звязана пераважна з плоцевасцю і з сексуальнасцю, як тая ж польская ці англійская. У нас вельмі мала параўнанняў з жывёльным ці раслінным светам.

Большасць абразаў звязаныя з целам: пярдун, пердуллё, дупа, дупяр, шм*ня, бздюль, вылупак, высерак, выб**дак, выпердак, варзопа, штыкля, загавайла, раўгеша і гэтак далей (варзопа — паскуднік, паскудніца, вельмі брыдкі і брудны чалавек; штыкля — даўгі цыбаты чалавек; загавайла — чалавек кшталту пусьці-павалюся; раўгеша — брудны і смярдзючы чалавек).

Таксама ёсць такая абраза, як хабалі, хабаль, хабаліца. Гэта значыць, што размова ідзе пра каханкаў, але ў вельмі-вельмі вульгарным сэнсе. Аналагічна шлёндра ці, яшчэ кажуць, шлюндра. Таксама паскуда, паскудства. Вельмі шырока распаўсюджана слова шм*ня. Часта гэтую абразу да імя дадаюць, кажуць: «Вось там Сонька-шм*нька наша жывець». Так могуць сказаць пра самую-самую гулёну на ўсю вёску. Пра сталічную гулёну можна пачуць: «Шм*ня менская прыехала». Альбо могуць быць варыянты кшталту «шм*ня несусветная» і «сусветная».

Ці вось цікавая абраза, звязаная са знешнасцю. Пра ксяндзоў могуць казаць «мардалысы», бо яны не носяць барады. На папа кажуць «кашлаты абізгал» ці «кашлаты гугня», бо ён, наадварот, бараду мае, таму і кашлаты.

Што цікава, нават трасянка дапамагае і паказвае пэўныя моўныя рэчы, бо беларускі след у ёй усё ж застаецца. Напрыклад, кажуць «жапень» (замест срака ці дупа), альбо «зажопнік» і «зажопніца». Я доўга думаў, што абазначаюць два апошнія словы. Аказалася, гэта каханак і каханка.

«Менавіта ў Беларусі разраслося гіганцкае лексічнае гняздо са словам б***зь»

— Чаму прывязка вульгарных словаў і зніжанай лексікі ішла менавіта да цела?

— Якраз таму, што цела і ўсё, што з ім звязана, асабліва што звязана з сексуальнасцю, лічылася брудным, нячыстым і брыдкім. Беларусы былі і застаюцца вялікімі кансерватарамі і маралістамі. Што цікава, але толькі ў абразлівай мове якраз пра гэта і дазвалялася размаўляць, таму беларусы развівалі свае абразы ў злучцы з целам, часткамі цела.

— Калі і як у беларускай мове пачала з’яўляцца лаянка? Магчыма, ёсць нейкая памятная дата?

— Пакуль даследаванні вядуцца, і, магчыма, мы знойдзем яшчэ больш старажытныя сляды. Але ўжо цяпер даследчыкі старабеларускай мовы фіксуюць ужыванне ненарматыўнай і вульгарнай лексікі ў XV стагоддзі.

Напрыклад, слова бл**інства. Яно фіксуецца ў XV—XVI стагоддзях. Быў такі судовы дакумент у рады віленскага ваяводы, здаецца, за 1560 год. Аб гэтым пісаў даследнік Герман Брэгер. У дакуменце якраз быў апісаны суд па скарзе за тое, што чалавека абразілі ў бл**інстве. Калі далей працаваць са старабеларускімі тэкстамі, я ўпэўнены, што там будзе больш гэтых словаў.

— Нішто сабе. Я асабіста думала, што слова б***зь на 100% запазычанае з рускай мовы. Як тыя ж самыя «курва» з польскай, а «шлёндра» — з украінскай…

— Я б так смела не аддаваў бы польскай, рускай і ўкраінскай мове словы, якія існавалі ў нас. Возьмем слова «курва». Часта лічыцца, што гэта паланізм. Але даследнікі паказваюць, што гэтае слова ўзнікла ў старабеларускай мове ў той жа час, што і ў польскай. Яно актыўна ўжывалася ў нас і вельмі часта ў такіх варыянтах, якія не былі вядомыя польскай мове. Напрыклад, курвель, курвёнак.

Альбо «шлёндра». Гэтае слова таксама прыйшло адначасова ў польскую і ў старабеларускую мовы праз нямецкую мову.

Вось цікава, што менавіта ў Беларусі разраслося гіганцкае лексічнае гняздо са словам б***зь. У адрозненні ад рускай мовы, гэтым словам беларусы могуць называць і мужчын. Больш за тое, у нас нарадзілася цэлая класіфікацыя па ступенях абразы з гэтым словам. У рускай мове такога не сустрэнеш.

І тут важна ведаць нюансы, бо ты будзеш блытаць. Напрыклад, давялося чуць размовы: «Ой, дык яна ж б***зь!» — Суседка: «Не, што вы, яна толькі поб***зь».

— Што за такая з’ява ў беларускай мове, як праклёны ці кляцьбоны?

— Кляцьбоны існуюць далёка не ва ўсіх мовах свету. Гэта вельмі архаічны пласт мовы. Фактычна першая абразлівая лексіка, яна насамрэч афармлялася праз кляцьбонікі. Далей мовы іх страчвалі. У еўрапейскіх мовах кляцьбонаў ужо практычна няма. Цяпер яны характэрныя для афрыканскіх моў. А вось беларуская — адна з тых рэдкіх у Еўропе, дзе моцныя кляцьбоны. Наша мова ў гэтым плане ўнікальная, бо ўвасабляе своеасаблівую лабараторыю, якая дазваляе лепей зразумець іншыя мовы, тую ж польскую ці рускую, якія ўжо згубілі гэты пласт.

Досыць часта, калі людзі чуюць кляцьбоны, ім падаецца, што яны не такія ўжо і абразлівыя. Але гэта на першы погляд. У сваім пасланні кляцьбонікі нашмат страшнейшыя і мацнейшыя.

Вядома, ёсць мірныя, добрыя і станоўчыя кляцьбонікі, якія могуць замяняць словы-паразіты. А каб табе ліха, каб табе матара. Нават са сваім дзіцёнкам у размовах беларусы могуць сварыцца ў форме кляцьбонікаў: «А каб цябе качкі тапталі», «А каб цябе летні дожджык заліў» і пад.

Аднак, калі ўжо накіпела і хочуць абразіць насамрэч, падключаюць больш моцныя праклёны — пасланні і хваробы, і смерці. Што цікава, стараверы, якія пераехалі з іншага моўнага асяродка, з-за гэтых праклёнаў лічаць, што беларусы злыя.

«Калі на кабету сказаць „баба-гой“, то многія пасля гэтага з вамі не будуць размаўляць досыць доўга»

— Уявім сітуацыю, сварацца дзве суседкі. Якую лаянку яны будуць выкарыстоўваць?

— «От каб ты жыватом ехаў», «каб ты дупай на свет глядзеў», «каб пярдуха (распярдуха і гэтак далей) ціскала». Таксама выкарыстоўваліся кляцьбонікі кшталту «каб табе пятая канцавіна» (у чалавека чатыры канцавіны, а тут раптам яшчэ пятая). Альбо «каб цябе ў чыстым полі дзверы прыціснулі». Ці вось яшчэ нечаканыя для мяне кляцьбоны: «каб ты сракай дыхаў», «каб ты сракай на свет глядзеў».

Калі ж усе варыянты праклёнаў перабралі, ужо брэшуцца-брэшуцца, то яны тады пад канец могуць сказаць: «Каб табе тое, што я думаю». Гэта ж яшчэ страшней, а хто ведае, што ён там пра цябе думае.

Аднойчы ў экспедыцыі са мной быў такі выпадак. Я сяджу і запісваю бабульку, задаю пытанні. А тут пад’язджае трактар з маладым трактарыстам. Той шчэ мала што ў той вёсцы ведае і замест калгаснага саду едзе да саду гэтай бабулькі і пачынае капаць на ейнай тэрыторыі. Яна ўстала і адразу крычыць праклён за сапсаваны сад: «А каб табе такую ямку заўтра выкапалі, як ты мне ў гародзе выкапаў!» У яе за секунду адразу спрацаваў адвечны традыцыйны механізм адбараніцца праз вось гэтыя кляцьбоны.

Дарэчы, нашыя даследчыкі мовы з XIX—XX стагоддзяў пісалі, што кляцьбонікі былі ўласцівыя больш жанчынам, клялі пераважна яны, мужчыны, як правіла, не. Але я ў сваіх назіраннях у XXI стагоддзі бачу, што клянуць усе: і мужчыны, і жанчыны. Жанчыны, мажліва, проста робяць гэта больш мудрагеліста, квяціста і смачней за мужчын.

— Ці ёсць у беларускай лаянцы словы — верх абразы? Якія лічацца найгоршымі сярод беларусаў, пасля чаго ты проста перастанеш з чалавекам размаўляць.

— З назіранняў і экспедыцый я б на першае месца паставіў слова «шм*ня» — гэта, на маю думку, вяршыня абразаў. Абазваць каго-небудзь шм**яй, паслаць у шм*ню — гэта лічыцца вельмі-вельмі вульгарна і абразліва. Вядома, тут усё залежыць ад кантэксту і, мажліва, рэгіёна.

Я ведаю гісторыю адной бабулі, якая больш за 20 гадоў не размаўляла са сваёй суседкай, бо тая абазвала яе шэўляй. Як мы зразумелі, гэтае слова абазначае вельмі старога каня.

Таксама шмат хто ў маіх экспедыцыях прызнаваўся, што крыўднае для іх было слова «абізгал». Гэта той чалавек без галавы і мазгоў, такі нейкі. З-за гэтага слова таксама шмат хто не размаўляў.

Да таго ж словы «калток», «гаўняр», «дзюндзіла», «ля*ва» таксама вельмі моцныя крыўды. Вось цікава, што на самыя, падаецца, крыўдныя — курвель ці курвішча — беларусы могуць пакрыўдзіцца, але размаўляюць. А вось калі на кабету сказаць «баба-гой», што значыцца мужыкаватая такая, непрыгожая баба, то многія пасля гэтага з вамі не будуць размаўляць досыць доўга.

Ці яшчэ гісторыйка з беларускімі словамі зніжанай лексікі. Расіянін са сваім матам аж знямеў, калі пачуў беларускія слоўцы. У вясковай дзяўчыны з Браслаўшчыны і расіяніна закруцілася каханне. Яна старалася размаўляць па-руску, але выходзіла трасянкай. І вось у самы момант жарсці яна ў парыве сказала папросту, як кажуць у ейнай вёсцы: «Дзяры мяне!» Ён не зразумеў, што такое. Яна ізноў: «Дзяры мяне!» Маўляў, будзь мужчынам. Ён кінуўся ў паніку і з’ехаў. Калі яму патлумачылі, пра што яна, то расіянін той заявіў, што больш вульгарнай мовы, як беларуская, няма на свеце.

Таксма ў беларускай дыялектнай мове ёсць вульгарызмы шлых — абазначэнне сексу — і шлыхацца — займацца сексам. Аналагічна кажуць смунічыць і смунічыцца ці яшчэ маслычыцца. І гэта ўсё фіксуецца ў 2013—2017 гадах. Не так даўно. Думаю, ужываюцца гэтыя словы і цяпер.

— Калі беларусы перасталі лаяцца па-беларуску і з чым гэта звязана?

— Гарэцкі пісаў, што пасля Другой сусветнай вайны беларускія мужчыны вярталіся дадому з фронту і прывезлі з сабою расійскую брыдкую лаянку. Насамрэч, пераломны момант ва ўжыванні беларускай лаянкі і пераход да расійскага мату прыпадае на другую палову ХХ стагоддзя.

Па-першае, дэмаграфічна вельмі змянілася сітуацыя. Было вынішчана шмат беларускамоўных падчас рэпрэсій. Па-другое, вайна. Па-трэцяе, гэта моцная русіфікацыя ў 40—80-х. Дадаткова ўрбанізацыя, калі людзі пачалі з’язджаць у горад, а ён станавіўся больш рускамоўным альбо трасянкамоўным. Паўстала такая з’ява, як «моўны сорам» — калі беларусы пачалі саромецца сваёй гаворкі, мовы, быццам бы беларуская мова непаўнавартасная.

Дарэчы, такое стаўленне да беларускай мовы працягваецца дагэтуль. Такім чынам, гэта прывяло да моцнага змяншэння колькасці носьбітаў беларускай мовы.

І ніхто дакладна ў Беларусі не можа сказаць, колькі беларускамоўных беларусаў зараз ёсць і колькі засталося жывых носьбітаў, тых, хто можа на тую ж паламаную яблыньку сказаць, што ёй «капэрус».

Якая будзе сітуацыя далей, ні адзін навуковец вам не скажа. Навука не дае прагнозаў. Мы, навукоўцы, толькі збіраем гэтыя перліны, каб захаваць і перадаць іх наступным пакаленням. Гэтыя перліны ў бліжэйшы час планую выдаць у кнізе «Брэшамся па-беларуску», слоўнік лаянкі, каб навучыць беларусаў пасылаць не на тры літары, а значна далей — на пяць (у шм*ню) ці сем (у шм*ньку).

І ведаеце, я застаюся аптымістам. Пасля вандровак і экспедыцый я вельмі ганаруся тым, што, не зважаючы на ўсе негатыўныя тэндэнцыі і чыннікі, што не спрыялі захаванню і развіццю беларускай мовы, мы змаглі захаваць мову і лаянку насупор усяму. Гэтая ўпартасць беларусаў і беларусак у вёсках і мястэчках мяне вельмі цешыць.

Получить – атрымаць?

Когда надо перевести на беларусский русское слово «получить», первым на ум приходит адпаведнік «атрымаць».
Но это действие чисто пассивное: получить подарок – атрымаць падарунак.
Если надо прикладывать усилия и, особенно, платить деньги, то ситуация меняется. Получить знания – набыць веды, получить лицензию – набыць ліцэнзію.
Если с большими усилиями – здабыць.
Если воспитание, то дастаць выхаванне.
По шее – схапіць па карку.
Получить в своё владение что-то абстрактное – займець спецыяльнасць, займець уладу.
.
Иной раз так сидишь, переводишь, ищешь наиболее удачное соответствие, а потом выворачиваешь ситуацию наизнанку. Думаешь, что про получение со сложностями (здабыць) – скажем, когда дефицитный продукт – в русском говорят «достать». Что ещё есть? Можно не получить повышение, а добиться повышения. Снискать известность. Завоевать внимание.
На днях вот обсуждали разницу между achievements и accomplishments. Ещё вдруг осенило, что деревья же посажены не часто, они же посажены густо – но кто так теперь говорит?
.
Возникает ощущение, что в повседневной коммуникационной суматохе мы теряем синонимию. Не дело.

Пайсці ў грыбы ды ў ягады

​Мне очень нравится, когда в родственных языках одинаковые предлоги вызывают разные образы.
Например, в беларускай мове “за”, как в русском — локативный предлог: за шкапам, за мяжой.

При этом в русском у “за” есть также употребление из разряда “сходить за молоком”.В значении “сходить за чем-то и принести” или “сходить за кем-то и привести” в мове используется “па”, как в примере “схожу по водицу”.
Пайсці па сьмятану, па піва, па бацьку, прыедуць па мяне.

И третий уровень разногласий: пойти по грибы да по ягоды.
В мове ў лес ходзяць у грыбы ды ў ягады! Сразу представляется пуща, так набитая боровиками, что яблоку негде упасть, и ты туда заходишь русый и красивый, в вышиванке и с косой. Или заросли черники по колено, в которые бредёшь прям внутрь, потрясая серьёзных размеров лубяным туесом.С удочкой “на рыбу” идут — сразу целая охота и понятно, что не кильку принесут, а сурового беларусского лосося, тунца там желтопёртого.

Пишут, что ещё можно «у дровы» паехаць, но я не встречала. Точнее, встречала, но это было про алкоголь:)

Наватворы

пиздец —> гібец
нахуя —> нахіба (тут блізка з украінскай “хиба”)
ясен хуй —> ясны дзень
брудкі (мікс брыдкай і бруднай, па аналёгіі з брытанскім smog, які smoke+fog). Брудкая вада, брудкае надвор’е..

Як лаяцца па-беларуску

Тэкст быў апублікован на канале “Невядомая мова” і першаўзор даступны па спасылцы https://telegra.ph/Vuchymsya-layacca-pa-belarusku-18-04-06
Я захацела захаваць яго тут каб не згубіць, але аўтары яны, за што вялізны ім дзякуй 🙂

Агульныя:

  • лайно — тое ж самае, што і «гаўно»
  • дупа — жопа
  • самадайка — шлюха
  • сярун — засранец
  • торкнула — Зацепило, мне вставило!
  • чэлес — член
  • ёўбала — дурны чалавек (вельмі негатыўна)
  • апівашына, апівош — п’янчуга
  • апсюган — бурклівы чалавек
  • аскарузак — неахайны
  • дзюшка — свіння
  • бядзяўка — распусніца
  • біндзюгайла — гультай
  • віслюга — залётнік
  • псюк — сабака, псіна
  • жырдагон — няўмека, свавольнік
  • загладуха — зайздросніца
  • злеб — грубы ў абыходжанні чалавек
  • матлахон — нясталы, няўстойлівы чалавек
  • самасуй — чалавек, які заўсёды лезе ўперад, каб звярнуць на сябе ўвагу
  • жлоб — скупы, таксама высокі і няскладны чалавек
  • маздан — дурная галава
  • пасак — жулік
  • прытырак — дурань
  • расцяга — той, хто расцягвае дабро з дому
  • скідыш — неданосак
  • талалуй — дурны
  • тэмпа — тупы
  • халіба — нягодны чалавек
  • хрыда — неахайны, расхрыстаны чалавек
  • цямцюр — ёлуп, дурань
  • напушчонік — чалавек, які наляцеў з лаянкай
  • шмаравоз — неахайны чалавек, дакладна “асенізатар”
  • шувейнік — вар’ят
  • салапан — няўважлівы чалавек
  • біндос — дурань
  • замамыла — пыхлівая, ганарлівая жанчына
  • вануглік — смярдзючы
  • дубас —тупы чалавек
  • ялдон — дурань
  • зломак — вельмi лянiвы чалавек.
  • латруга — здрайца, падла
  • смурод — з’едлівы цяжкі чалавек
  • жлукта — алкаш
  • ашалотак — ненармальны, даўбаёб
  • варкіла — мазгаёб
  • скнара — жмот

Самае жорсткае:

  • запорхацца — заябацца
  • похва — пізда
  • гамон — піздец
  • выдыгацца — выёбывацца
  • ляснуты — ёбнуты
  • мехам ляснуты — ёбнуты на ўсю галаву
  • пярдоліць — ябать
  • халера — хуйня, паябень
  • елдасмок — хуясос
  • клосьціцца — трахацца
  • шчырчаць — піздзець

Выказванні:

  • Ідзі ты да ліхаматары! Ідзі ты ў гай! — Ідзі на хуй
  • мяне дрэчыць! — мяне калбасіць!
  • смакчы струк! — сасі хуй!
  • во халера! — ні хуя сабе!
  • на халеру? — на хуя?
  • забí зяпу! — замоўкні! 

Беларусский партитив

Я и в обычные дни обожаю партитив, но когда он становится смыслоразличительным, як у беларускай мове, то вообще красота. Вот посмотрите:
.
няма лістапада -> нет ноября
няма лістападу – > нет листопада
.
няма дагавора – > нет договора (документа)
няма дагавору -> нет договорённости

Напортачить – этимология

Кажется, я догадываюсь, откуда взялось слово «портачить» 🙂

«Ремесленников, не входивших в цехи или выгнанных за нарушение статута, называли “портачами”. Их продукция обычно была дешевле, но и худшего качества».

Чтобы два раза не вставать:
если речь идёт о профессиональном объединении ремесленников, то членство будет “в цéхе”, а во множественном числе будут “цéхи”;
если речь идёт о подразделении завода, то никто в вас тапком не кинет за работу “в цеху́” и за множественное “цеха́”.
Просто здорово, когда омонимы различаются формами в разных падежах 🙂

Я патлумачыў інтэрпрэтатара

Перевела я как-то давно кое-что для госорганов на мову, а мне и звонит контора: “Приди, пожалуйста, подпиши бумажку”. Дело обычное, прихожу… А у них был заготовлен вот такой документ, явственно показывающий, что некий повелитель Гугл-Транслэйта успешно выдавал себя за переводчика:)) Интересно, как долго?
Вот скажите, русские люди, не сдаётся ли вам при первом прочтении, что нечто в этом тексте не так? 🙂
Ох, кагосьці чакаюць піздзюліііі…

Блакітны

Чечик рассказал про какой-то кросс, в котором два оптических волокна одинакового цвета и их входы были маркированы как Г и Г’ соответственно. Потому что один из них [galuboj], а второй – [haluboj].