Калі мне ўпершыню даручылі перакласці невялічкі дакумент на мову, я была шакавана.
Выгадаваная Яначкаю, Ёвін ды Яўгенам выключна на тарашкевіцы, з купкай тамоў Караткевіча на паліцы, я пісала ўсё як ведала: Менск, Горадня, места, Расея, абедзьве.
Сеўшы рэдагаваць, Яўген пераправіў мае прыгожыя словы на ўсялякую наркамаўскую агіду: Мінск, Гродна, горад, Расія, абедзве.
Я плакала ад крыўды.
Вось і цяпер – пішаш паціху нешта афіцыйнае, а ў галаве вірыцца: ня варта, абедзьвюх, мядзьведзь, ведзьмедзь і нават малюхнае рэвалюцыйнае недзьведзянятка 🙂